Абаронца «Цмокаў» – MVP восьмага гульнявога тыдня



Баскетбаліст  менскіх «Цмокаў» Энтані Хіліард названы самым карысным гульцом восьмага гульнявога тыдня рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ, паведамляе афіцыйны сайт турніру.

У матчы з «Астаной» Хіліард усталяваў рэкорд сезона па выніковасці – 37 ачкоў. У актыве амерыканца таксама 11 падбораў, 3 перадачы і 39 балаў за эфектыўнасць дзеянняў.

https://www.youtube.com/watch?v=sII5h5Q99Bk