Абухаўскі „Легіён” перамог на Кіпры



У першым матчы кваліфікацыйнага раўнду валейбольнага Кубку выкліку клуб „Легіён” з мясцовасці Абухава, што пад Гародняй, у гасцях у чатырох партыях адолеў кіпрскі „Анартосіс”.

„Анартосіс” — „Легіён” — 1-3 (25:16, 22:25, 19:25, 21:25).

Беларуская каманда з Абухава ў разе агульнага поспеху па выніках дзвюх сустрэч у наступным раўндзе згуляе з беларускай камандай з Барысава – БАТЭ-БДУ.

Беларускае Радыё Рацыя