Аліна Талай стала чацвёртай на этапе „Дыяментавай лігі”



Аліна Талай заняла чацвёртае месца ў бегу на 100 м з бар’ерамі на чарговым этапе „Дыяментавай лігі”, які адбыўся ў Стакгольме. З-за праліўнога дажджу вынікі забегу былі некалькі ніжэй, але і ў гэтых умовах спартоўкам атрымалася паказаць добры час. Першай стала лідар сезона ў бегу на 100 м з бар’ерамі амерыканка Кендра Харысан. У прызёрах яшчэ дзве прадстаўніцы ЗША: Ніа Алі заняла другое месца, Куін Харысан стала бронзавым прызёрам.

Бліжэйшым стартам для беларускіх спартоўцаў стане чэмпіянат Беларусі, які з 23 па 25 чэрвеня пройдзе ў Гародні.