Аляксандра Сасновіч перамагае на тэнісным турніры ў Маямі



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала ў кваліфікацыі турніру катэгорыі „Прэм’ер” у амерыканскім Маямі (прызавы фонд – $7 млн).

У першым раўндзе спаборніцтваў Сасновіч, якая займае 120-е месца ў сусветным рэйтынгу, адолела ў трохсэтавым паядынку балгарскую тэнісістку Эліцу Коставу (141-ы нумар рэйтынгу WTA) – 6:2, 0:6, 6:2. Наступнай саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе полька Магда Лінет (73). Пераможца іх сустрэчы атрымае пропуск у асноўную сетку гэтага прэстыжнага турніру. У мінулым годзе спаборніцтвы ў Маямі выйграла лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка.

Матчы асноўнага этапу пройдуць на адкрытых хардавых кортах Маямі з 22 сакавіка па 2 красавіка.

belta.by