Амерыканскі футбол: вядомы пераможца суперфіналу



Каманда “Panthers” (Уроцлаў) стала пераможцам суперфіналу Топ-лігі амерыканскага футбола ў Польшчы. У матчы, які разыгралі на беластоцкім стадыёне, “пантэры” перамаглі мінулагодняга чэмпіёна “Seahawks” (Гдыня) з лікам 56:13. Мерапрыемства суправаджалі пікнік і канцэрты.

Найбольш вартасным гульцом фінала Топ-лігі стаў Сцівен Уайт (Steven White) з “Panthers”. Матч на гарадскім стадыёне ў Беластоку аглядала каля 5000 чалавек.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: Норбет Ціхонь