Анатоль Лябедзька: Адно слова – “зажраліся”!



Палітык і спартовы заўзятар Анатоль Лябедзька распавядае пра тое, куды прыйшоў беларускі спорт за апошнія 20 гадоў.

Дваццаць гадоў таму беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка ўзначаліў Нацыянальны алімпійскі камітэт. На гэтую пасаду ён быў абраны 15 траўня 1997 году і знаходзіцца там да гэтага часу.

Анатоль Лябедзька: Калі выкарыстоўваць рыторыку самога кіраўніка НАКа, то сёння ў некаторых відах спорту сітуацыя такая, якую можна ахарактаразаваць адным словам – “зажраліся”. Вось што можна сказаць пасля 20 гадоў яго кіравання. Дарэчы, трэба узгадаць юрыдычны бок абрання Лукашэнкі на пасаду НАК, бо кіраўнік краіны, згодна з Канстытуцыяй, не мог займаць яшчэ адну выбарную пасаду, але на гэта ўжо даўно махнулі рукой. Падавалася, што спалучэнне двух пасадаў – прэзідэнта краіны і НАК – надасць моцны дадатковы імпулься для беларускага спорту, але маем тое, што маем. Мы так і не стварылі свой від спорту, які быў бы нацыянальным. У Бразіліі заўзятараў радуе футбол, у Літве – баскетбол… У Беларусі такой школы са сваёй гісторыяй не стварылі. Кідаемся з аднаго боку ў іншы, маем нейкія часовыя поспехі. Але не больш за тое.

РР: Ці ўзамаемазвязаны ў краіне спорт і эканоміка?

Анатоль Лябедзька: Безумоўна. Каб у краіне быў моцны прыватны бізнес, то гэта былі б і дадаковыя інвестыцыі ў спорт. А сёння, каб праспансіраваць тыя ці іншыя віды спорту, у дзяржаўных прадпрыемстваў забіраюць і той невялікі кавалак, што яны маюць. Увогуле, як мне падаецца, чалавек, які жыве ў вольнай краіне, паказвае куды лепшыя вынікі, чым той, хто павінен выступаць “з-пад палкі”, калі над яго галавой вісяць задачы і планы чыноўнікаў.

РР: Чаму аўтарытарныя кіраўнікі ў многіх краінах так любяць грэцца ў промнях славы спартсменаў?

Анатоль Лябедзька: Досвед мінулага паказвае, што, калі ты не моцны ў эканоміцы, то пры ўкладанні рэсурсаў у спорт, там можна нечага дасягнуць і быць хоць у нечым адметнным. Акрамя таго, да спорту заўсёды вялікая ўвага СМІ, а аўтарытарным кіраўнікам вельмі падабаецца быць у тэлекамерах.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя