Антырэкорд футбольнага чэмпіянату Беларусі 2015



Сярэдняя наведвальнасць Беларусбанк – Вышэйшай лігі ў 2015 склала 1550 гледачоў. Гэта стала новым антырэкордам наведвальнасці розыгрышу.

У параўнанні з сезонам-2014 наведвальнасць скарацілася на 6,5 адсоткаў. А самым папулярным клубам сярод заўзятараў ужо каторы год з’яўляецца барысаўскі БАТЭ.