Арына Сабаленка выйграла ў 1-м крузе тэніснага турніру ў Кітаі



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры ў кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд – $60 тыс.).

У паядынку першага круга адзіночнага разраду Сабаленка, якая займае 142-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла ў двух сэтах кітайскую тэнісістку Чжын Лю (226-ы нумар рэйтынгу WTA) – 7:5, 6:2. Яшчэ адна беларуска Вера Лапко (293) сёння, 14 сакавіка, прабілася ў асноўную сетку гэтых спаборніцтваў, разграміўшы ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе японку – 6:0, 6:0. Цяпер Вера Лапко ў стартавым матчы асноўнага этапу будзе сапернічаць з італьянскай тэнісісткай Джэсікай П’еры (307), якая таксама паспяхова пераадолела тры кваліфікацыйныя раўнды.

Турнір завершыцца 19 сакавіка.

belta.by