Азаранка – 9-я ў рэйтынгу самых высокааплатных спартовак свету



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка – на 9-м месцы ў спісе самых высокааплатных спартсменак свету. Яе даход за апошні год склаў 6,6 мільёнаў даляраў. З іх 3,6 мільёна – гэта прызавыя, 3 мільёны – рэкламныя кантракты.

Узначальвае „топ” першая ракетка планеты Серэна Уільямс, паведамляе Forbes.

Амерыканка, якая зарабіла за апошні год 28,9 мільёна даляраў, зрушыла з першага радка Марыю Шарапаву (21,9 мільёна), якая становіцца першай 11 гадоў запар. Расейка не гуляе са студзеня гэтага года з-за допінгавых праблем: 7 сакавіка яна абвясціла аб тым, што ў яе спробе былі выяўленыя сляды забароненага прэпарата мілдраната. З прычыны гэтага ад тэнісісткі адвярнуліся тры буйных фундатара – Nike, Porsche і Tag Heuer. Міжнародная федэрацыя тэніса да гэтага часу не вынесла рашэнні па „справе Шарапавай”.

У Top-5 самых высокааплатных спартовак таксама ўвайшлі баец MMA Ронда Роўз (14 мільёнаў даляраў), гоначніца Даніка Патрык (13,9 мільёна) і яшчэ адна тэнісістка Агнешка Радванска (10,2 мільёна).