Азаранка і Гаварцова – у другім раўндзе Rogers Cup



Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова паспяхова пераадолелі першы раўнд турніру катэгорыі «Прэм’ер» Rogers Cup у Таронта з прызавым фондам 2 мільёны 377 тысяч даляраў. У першым раўндзе Вікторыя Азаранка ў двух сэтах ўзяла верх над украінкай Элінай Світолінай – 6:1, 6:4.  Наступнай суперніцай Азаранкі стане чацвёртая ракетка свету Петра Квітава з Чэхіі.

У другі раўнд выйшла і Вольга Гаварцова, якая перамагла румынку Ірыну Камелію Бегу – 6:3, 7:6.  Наступнай суперніцай Гаварцовай стане шостая ў рэйтынгу сербка Ана Іванавіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  tennis.by