Азаранка прайграла ў 1/4 US Open



У заключным чвэрцьфінальным матчы жаночага адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША беларуска Вікторыя Азаранка  у трох сэтах апынулася слабей румынкі Сімоны Халеп – 3:6, 6:4, 4:6. Трэба адзначыць, што сустрэча перарывалася ў трэцім сэце з-за дажджу, пры ліку 2-1 на карысць беларускі.

За права згуляць у вырашальнай сустрэчы Сімона Халеп паспрачаецца з італьянкай Флавіяй Пенетай, якая раней выйграла ў Петры Квітавай – 4:6, 6:4, 6:2.