Азаранка саступіла Шарапавай



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не змагла выйсці ў паўфінал турніру ў Рыме з прызавым фондам 2 мільёны 183 тысячы даляраў ЗША. У чацвёртым раўндзе спартоўка прайграла трэцяй ракетцы свету Марыі Шарапавай з Расеі – 3:6, 2:6. Лік асабістых сустрэч стаў 8:7 на карысць Шарапавай. У 2014 годзе Азаранка турнір у Рыме прапусціла, а ў 2013-м дайшла да фіналу.

Такім чынам Азаранка ня здолее зараз вярнуцца ў дваццатку мацнейшых тэнісістак свету.

Беларускае Радыё Рацыя