Азаранка: Там, дзе я вырасла, даводзілася змагацца за ежу



Чэмпіёнка турніру ў Індыян-Уэлсе Вікторыя Азаранка ацаніла свой гульнявы і псіхалагічны стан пасля другога тытула ў сезоне.

„Міжсезонне было вельмі важным, але выйграла ў Індыян-Уэлсе я дзякуючы таму, што працягнула працаваць пасля Australian Open. Увесь гэты час я ставіла перад сабой маленькія мэты, працавала над асобнымі аспектамі. Яшчэ ў Аўстраліі я сказала, што вынік не прыйдзе раптоўна, і цяпер па-ранейшаму лічу, што яшчэ не набрала тую форму, якую хачу набраць”.

Таксама беларуская тэнісістка распавяла пра сваё цяжкае дзяцінства.

„Там, дзе я вырасла, калі чагосьці хочаш, за гэта трэба змагацца. Нават ежа. Часам мне было няма чаго есьці, так што я да гэтага часу ніколі не пакідаю нічога на талерцы. У жыцці ёсць сітуацыі, кантраляваць якія немагчыма. Што ты можаш кантраляваць – гэта сваю рэакцыю на іх. У мяне былі траўмы, псіхалагічныя праблемы, розныя іншыя, але мне хапіла смеласці пайсці на нейкія крокі. Некаторых гэта палохае, таму што часам для гэтага трэба пакапацца ў сабе, пагаварыць адкрыта. Гэта бывае цяжка, але ў выніку дапамагае”, – цытуе Азаранку by.tribuna.com.