Азаранка ўдала стартавала ў Бірмінгеме



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйграла ў першым раўндзе турніру серыі „Прэм’ер” у англійскім Бірмінгеме з прызавым фондам 731 тысяча даляраў. Яна абыграла амерыканку Варвару Лепчанку ў двух сэтах – 7:6, 6:4. Гэтая перамога стала трэцяй для Вікторыі Азаранкі ў гісторыі асабістых сустрэч з Лепчанкай. Пры гэтым Варвара толькі раз абыгрывала беларуску, і яе поспех датаваны 2005 годам. У другім раўндзе спаборніцтваў у Бірмінгеме Вікторыя Азаранка згуляе з дваццаціаднагадовай тэнісісткай з Казахстана 34-ым нумарам сусветнага рэйтынгу Зарынай Дзіяс, якая напярэдадні адолела ўкраінку Кацярыну Бандарэнку. Беларускае Радыё Рацыя