Азаранка выйшла ў трэці раўнд турніру ў Індыян-Уэлсе



Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала на турніры катэгорыі „Прэм’ер” ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. Першы круг беларуска прапускала, а ў другім абыграла казахстанскую тэнісістку Зарыну Дзіяс6:3, 6:2.

 

У паядынку трэцяга раўнда Вікторыя Азаранка пазмагаецца з кітаянкай Чжэн Сайсай, якая напярэдадні перамагла прадстаўніцу Даніі Каралін Вазняцкі.