Азаранка згуляе з Ван Эйтванк



У Мельбурне прайшло лёсаванне адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. Беларуска Вікторыя Азаранка ў першым раўндзе згуляе з бельгійкай Элісан Ван Эйтванк.

Беларуска двойчы запар выйгравала аўстралійскае першынство – у 2012 і 2013 гадах. Акрамя Азаранкі выступяць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі. Першай суперніцай Вольгі Гаварцовай будзе прадстаўніца Германіі Таццяна Марыя, Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з расейкай Яўгеніяй Радзінай. Сярод удзельнікаў мужчынскага адзіночнага разраду беларусаў не будзе. У мужчынскім парным разрадзе выступіць Максім Мірны, які пачаў сезон з новым партнёрам Трэта Хьюі. Лёсаванне парных разрадаў адбудзецца 17 студзеня.

Матчы асноўнага этапу першага ў сезоне турніру серыі „Вялікага шлема” пачнуцца 18 студзеня.