Азаранка зноў не згуляе за зборную?



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка заявілася на турнір WTA ў Турцыі, які стартуе 18 красавіка. А за дзень да турніру ў Турцыі (16-17 красавіка) зборная Беларусі на выездзе згуляе з камандай Расеі ў матчы плэй-оф Сусветнай групы Кубка федэрацыі.

Хутчэй за ўсё, першая ракетка Беларусі не здолее дапамагчы сваёй нацыянальнай зборнай.