Барселона прайграла, але выйшла ў фінал Лігі чэмпіёнаў



Іспанская „Барселона” прайграла другі матч у 1/2-й фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць нямецкай „Баварыі” з лікам 2:3, але па суме двух гульняў выйшла ў фінал, дзе яе будзе чакаць пераможца пары „Рэал” – „Ювентус”.

Лік у матчы адкрыў баварац Мехдзі Бенацья на 7 хвіліне. На 15 Неймар з „Барселоны” лік зраўняў, а ў другой палове першага тайма ён жа вывеў сваю каманду наперад. Тым не менш, „Баварыя” не здалася і ў другім тайме спачатку Роберт Левандоўскі зраўняў лік, а потым Томас Мюлер вывеў „Баварыю” наперад, аднак на больш немцаў не хапіла.

Для „Барселоны” гэта будзе першы фінал ЛЧ з сезона 2010/2011, калі яна перамагла Манчэстар Юнайтад з лікам 3: 1. Тры апошнія фіналу ЛЧ, у якіх яна прымала ўдзел, „Барселона” выйгравала.