Баскетбалісты „Гродна-93” першымі выйшлі ў фінал чэмпіянату Беларусі



Баскетбалісты „Гродна-93” сталі першымі фіналістамі чэмпіянату Беларусі сярод мужчынскіх каманд.

У вырашальным, пятым па ліку матчы паўфінальнай серыі супраць магілёўскага „Барысфена” падапечныя Андрэя Васілеўкі абыгралі сапернікаў на іх пляцоўцы з лікам 98:83. Канчатковы рэзультат напружанага процістаяння – 3-2 на карысць гродзенскай дружыны.

Сапернікам „Гродна-93” у вырашальных сустрэчах за залатыя медалі хутчэй за ўсё будуць дзеючыя чэмпіёны краіны баскетбалісты „Цмокі-Мінск”. Яны лідзіруюць у паўфінальнай серыі з віцебскім „Рубонам” і сёння на сваёй арэне правядуць трэці паядынак за выхад у фінал. Менскія „цмокі” выйгравалі нацыянальнае першынство 8 разоў запар, у актыве гарадзенскай каманды столькі ж чэмпіёнскіх тытулаў, апошні з якіх заваяваны ў 2004 годзе.

Менскія „Цмокі” далучыліся да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі з паўфінальнай стадыі, да гэтага каманда Аляксандра Круцікава гуляла ў Адзінай лізе ВТБ, заняўшы 12-е месца сярод 13 каманд. У „банкаўскім” турніры ўжо ідзе чвэрцьфінальная стадыя. Піцерскі „Зеніт” за крок ад выхаду ў паўфінал, двойчы абыграўшы на сваёй пляцоўцы рыжскі ВЭФ – 93:81 і 79:71. У астатніх серыях да трох перамог лік пакуль 1-0: падмаскоўныя „Хімкі” выйгралі першы матч у краснаярскага „Енісея” 91:84, лідар рэгулярнага сезона маскоўскі ЦСКА абыграў „Астану” – 77:54, краснадарскі „Лакаматыў-Кубань” у сябе дома ўступіў казанскаму УНІКСу з лікам 62:71. Беларускі цэнтравы казанцаў Арцём Парахоўскі набраў у гульні з краснадарцамі 11 ачкоў.

belta.by