БАТЭ абыграў „Дандолк”



У Барысаве завяршыўся першы матч 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, у якім БАТЭ нанёс паразу ірландскаму „Дандолку” з лікам 1:0.

Адзіны гол пасля перадачы Аляксандра Глеба на 70-й хвіліне забіў Міхаіл Гардзяйчук.

Цяжкая гульня. Складаны супернік. Напэўна, не зусім атрымоўваліся нам дзеянні ў атацы у плане нестандартных хадоў. Нас лёгка чыталі ў гэтых сітуацыях. На жаль, вастрыні замала мы стварылі. Але трэба аддаць належнае суперніку. Яны вельмі шчыльна і добра гулялі ў абароне. Вядома, добра, што мы забілі гол. Але трэба прызнаць, што ў іх быў вельмі добры момант у контратацы і Верамко нас выратаваў. Сёння тая перамога, пры якой мы не будзем адчуваць сябе спакойна. Усё вырашыцца ў гульні ў адказ. Як мы і меркавалі, – пракаментаваў перамогу галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч.