БАТЭ чарговы раз выйграў Суперкубак краіны



Барасыўскі БАТЭ выйграў чарговы Суперкубак Беларусі па футболе. У паядынак за гэты трафей чэмпіёны краіны адолелі ў Менску жодзінскае „Тарпеда”-БелАЗ – 3:1.

Лік у сустрэчы адкрылі жодзінцы – на 6-й хвіліне пенальці рэалізаваў Андрэй Хачатуран. На 20-й хвіліне барысаўцы параўнялі становішча – вызначыўся Міхаіл Гардзяйчук. Пасля перапынку БАТЭ яшчэ два разы дамогся поспеху – на 51-й хвіліне забіў сербскі легіянер Мірка Іваніч, а на 63-й дубль аформіў Гардзяйчук.

Такім чынам галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч стаў рэкардсменам Беларусі па колькасці заваяваных Суперкубкаў – такога поспеху ён дасягнуў чацвёрты раз. Тры разы Суперкубак заваёўваў ранейшы трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка. Аднойчы трафей скараўся трэнеру „Гомеля” Алегу Кубараву.

Беларускае Радыё Рацыя