БАТЭ – „Дандолк” – 2:1



У другім кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ дамогася перамогі над ірляндскім клубам „Дандолк” – 2:1. Сустрэча склалая вельмі няпроста для чэмпіёна Беларусі.  Хоць ужо на 11-й хвіліне Аляксандар Карніцкі  „распячатаў” браму гасцей. На 32-й Макмілан параўняў становішча і гэта быў заслужаны гол, да гэтага Сяргей Чэрнік некалькі разоў ратаваў барысаўскую браму ад сур’ёзных пагрозаў. Але яшчэ ў першым тайме Яўген Яблонскі з дапамогай рыкашэту зноў вывеў БАТЭ наперад. У другім тайме галоў не было і чэмпіён Беларусі выйграў гэты матч.

Беларускае Радыё Рацыя