БАТЭ і менскае „Дынама” згулялі ў звышвыніковую нічыю



У матчы 4-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі на „Барысаў-Арэне” ў супрацьстаянні БАТЭ і менскага „Дынама” была зафіксаваная выніковая нічыя — 3:3.

Ігар Стасевіч адкрыў лік на 5-й хвіліне, на 18-й з пенальці Валерый Жукоўскі забіў мяч у адказ. На 75-й хвіліне вызначыўся Неманья Мілунавіч, а на 85-й рэалізаваў 11-метровы Міхаіл Гардзяйчук — 3:1. На 87-й гол забіў Кірыл Прамудраў. І ўжо ў даданыя хвіліны матчу Лука Роткавіч параўняў лік.

У чэмпіянаце лідыруюць БАТЭ і „Іслач”, у якіх па 10 ачкоў, у менскага „Дынама” і „Крумкачоў” — па 8. „Менск” набраў 7 ачкоў.