БАТЭ па-ранейшаму лідар



Пасля 4 туру футбольнага чэмпіянату Беларусі барысаўскі БАТЭ мае максімум ачкоў – 12 і ўзначальвае турнірную табліцу. У Гародні чэмпіён вырваў вікторыю на самым „сцяжку” – на 91-й хвіліне вынікова выканаў штрафны Ігар Стасевіч1:0 на карысць БАТЭ.

Адзін з фаварытаў першынства салігорскі „Шахцёр” у гасцях адолеў „Гомель” – 3:1. Менскае „Дынама” пад кіраваннем новага галоўнага трэнера (відаць часовага- ?) серба Вука Рашкавіча разграміла жодзінскае „Тарпеда” – 4:0. Аўтазаводцы надзвычай няўдала пачалі чэмпіянат. Яшчэ ў адным матчы панядзелку бабруйская „Белшына” і наваполацкі „Нафтан” разышліся мірам – 1:1.

Становішча лідараў пасля 4 тураў такое: 1. БАТЭ – 12 ачкоў, 2. „Дынама” (Берасце) – 9, 3. „Шахцёр” – 8, 4. „Граніт” (Мікашэвічы) – 8.

Беларускае Радыё Рацыя