БАТЭ прайграў у гасцях у Лізе Еўропы „Астане”



БАТЭ прайграў у гасцях у першым матчы плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы „Астане” — 0:2.

Гульня на „Астана-Арэне” прайшла з перавагай гаспадароў поля. БАТЭ сапраўды небяспечных момантаў так і не стварыў. А вось „Астана” скарысталася памылкамі барысаўчан. На 70-й хвіліне гол забіў Кабананга, а на 81-й Нургаліеў паслаў мяч у пустую браму, якую пакінуў Сяргей Верамко і аддаў пас проста на нагу саперніку.

Яшчэ ў першым тайме атрымаў траўму і быў заменены Аляксандр Глеб.

Матч у адказ пройдзе 25 жніўня на „Барысаў-Арэне”, пачатак а 21-й гадзіне.