„Баварыя” разграміла „Арсенал”



 Футбалісты мюнхенскай „Баварыі” і мадрыдскага „Рэала” перамаглі ў дамашніх матчах 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

На полі мадрыдскага „Санцьяга Бернабеу” 11-кратныя трыумфатары галоўнага турніру Старога Свету прымалі італьянскі „Напалі” і прапусцілі мяч на 8-й мінуце гульні пасля эфектнага ўдару Інсінье. Аднак гэты поспех застаўся адзіным для гасцей – да перапынку Бензема аднавіў раўнавагу, а ў другім тайме Кроас і Каземіра яшчэ двойчы паразілі вароты Рэйны – 3:1.

На мюнхенскай „Альянц Арэне” яшчэ адзін фаварыт чэмпіёнскай Лігі нямецкая „Баварыя” ўпэўнена перайгралі англійскі „Арсенал” – 5:1. У першым тайме сапернікі абмяняліся галамі: спачатку Робен вывеў гаспадароў наперад, а потым Санчыс зраўнаваў лік – 1:1. Пасля перапынку перавага баварцаў была значнай – Алькантара аформіў галявы дубль, а Левандоўскі і Мюлер давялі справу да разгрому. Паядынкі ў адказ у гэтых парах пройдуць 7 сакавіка ў Неапалі і Лондане.

Праз дзень адбудуцца яшчэ дзве сустрэчы за выхад у чвэрцьфінал. Іспанская „Барселона” ў сябе дома паспрабуе адыграцца пасля разгромнага паражэння ў сталіцы Францыі ад „Пары Сен-Жэрмена” – 0:4. Дортмундская „Барусія” на сваім полі прыме „Бенфіку”. Іх першая сустрэча ў Лісабоне завяршылася мінімальнай вікторыяй самага тытулаванага партугальскага клуба – 1:0.

Яшчэ чатыры паядынкі першага раўнда 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў адбудуцца на наступным тыдні: 21 лютага – „Манчэстэр Сіці” (Англія) – „Манака”, „Баер” (Леверкузен, Германія) – „Атлетыка” (Мадрыд, Іспанія), 22 лютага – „Севілья” (Іспанія) – „Лестэр” (Англія), „Порту” (Партугалія) – „Ювентус” (Турын, Італія). Матчы ў адказ у гэтых парах пройдуць 14 і 15 сакавіка.

16 лютага вечарам першыя сустрэчы 1/16 фіналу правядуць удзельнікі другога па рангу кантынентальнага турніру Лігі Еўропы.

belta.by