Беларус Дзмітрый Платонаў можа стаць лепшым гульцом Латвіі



Беларускі нападнік юрмальскага „СпартакаДзмітрый Платонаў прэтэндуе на званне лепшага гульца чэмпіянату Латвіі ў сакавіку-красавіку.

У шасці мінулых матчах першынства наш суайчыннік забіў пяць мячоў, у табліцы бамбардзіраў чэмпіянату Латвіі Платонаў саступае толькі Гірту Карлсану з „Вентспілса”.

Акрамя Платонава і Карлсана на ўзнагароду прэтэндуюць Дэвіс Ікауніекс і Оскар Клява з „Леіпаі”, а таксама брамнік „Рыгі” Ігар Літоўка.

https://www.youtube.com/watch?v=4SDzdTrB8Is