Беларусь на старце Алімпійскай кваліфікацыі перамагла Данію



Зборная Беларусі перамагла каманду Даніі ў матчы фінальнай алімпійскай кваліфікацыі ў Менску – 5:2. У пятніцу, 2 верасня, гаспадары турніру згуляюць з палякамі, а скандынавы сустрэнуцца з камандай Славеніі.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Дэйв Льюіс ў эфіры „Беларусь 5″ пракаментаваў перамогу:

Датчане вельмі моцныя. У іх 7-8 НХЛаўцаў, брамнік таксама выступае ў мацнейшай лізе свету. Яны вельмі хуткія. Але ў нас сёння вельмі добра згуляў Кевін Лаланд. Магчыма, гульня брамніка – адзін з галоўных фактараў, які дазволіў нам пераламаць ход гульні.