Беларусь перайграла ў гасцях Ірляндыю



Футбольная зборная Беларусі ў таварыскім матчы выйграла ў гасцях у Ірляндыі2:1.

Каманда Аляксандра Хацкевіча рэабілітавалася пасля разгромнай паразы ад Паўночнай Ірляндыі – 0:3. Лік адкрыў на 20-й хвіліне Міхаіл Гардзяйчук. У другім тайме ў контратацы на 63-й хвіліне вызначыўся Максім Валадзько. Уорд на 72-й забіў гол у адказ.