Беларусь перамагла Славакію і змагаецца за 1/4



Наша зборная правяла чацвёрты матч на чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Расеі. У папярэдніх матчах беларусы атрымалі тры паразы.

Гульня са Славакіяй была вырашальнай для хакеістаў Дэйва Льюіса. Толькі дзякуючы перамозе над славакамі ў нашых заставаўся шанец на выхад у 1/4 фінала.

Пасля дзвюх перыядаў беларусы саступалі з лікам 0:2, але ў трэцім перавярнулі гульню, закінуўшы 4 безадказных шайбы і перамаглі 4:2.

https://www.youtube.com/watch?v=S0BqGiDIXCo

У беларусаў адзначыліся Гатавец, Гаўрус, Сцяпанаў і Лінгле.