Беларусь-Славаччына – 1:2



На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі ў сваім другім матчы саступіла ў авертайме дружыне Славаччыны – 1:2. Каманды доўга не маглі адкрыць лік. Прычым славакі ў дэбюце сустрэчы не рэалізавалі буліт за фол Аляксандра Кітарава.  Выдатна гуляў на браме галкіпер Беларусі Кевін Лаланд.

Лік быў адкрыты толькі на 52-й хвіліне – гэта браты Касціцыны і Калюжны разыгралі эфектную камбінацыю і Сяргей Касціцын даслаў шайбу практычна ў пустую рамку. Але амаль тут жа славакі адыграліся – голам вызначыўся Мезараш. А ў авертайме яго ж трапны кідок прынёс два ачкі суперніку, беларусы ж задаволіліся адным пунктам.

Турнірнае становішча ў групе „В” зараз такое:  1. ЗША – 6 ачкоў (2 гульні, 2. Расея – 6 (2), 3. Славаччына – 4 (2), 4. Беларусь – 4 (2), 5. Фінляндыя – 3 (2), 6. Данія – 1 (2), 7. Славенія – 0 (2), 8. Нарвегія – 0 (2).

Наступную сустрэчу беларусы правядуць 5 траўня з Даніяй.

У групе „А” 3 траўня Канада разграміла Нямеччыну – 10:0, а Швецыя без праблемаў разабралася з Аўстрыяй – 6:1.

Беларускае Радыё Рацыя