Беларусь – у топ-10 краін з самай вялікай узнагародай за „золата” Рыа-2016



Беларусь знаходзіцца ў ліку лідараў краін-удзельніц Рыа-2016 па суме ўзнагароджання за залаты медаль Алімпійскіх Гульняў. Кожны, хто пакладзе ў беларускую скарбонку першае месца, атрымае 150 тысяч даляраў.

Лідыруюць па гэтым паказчыку Сінгапур (745 000 $), Азербайджан (510 000 $) і Інданезія (379 000 $). Замыкае „дзясятку” Украіна (125 000 $), паведамляе ua.tribuna.com.