Беларусь выйграла ў Латвіі



Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі пачалі серыю таварыскіх сустрэч, якія папярэднічаюць выступу на чэмпіянаце свету-2015 у Чэхіі. У рамках Еўрапейскага хакейнага выкліку беларусы на сваёй пляцоўцы перамаглі прынцыповых супернікаў са зборнай Латвіі з лікам – 2:1. Беларусаў вывеў наперад у большасці форвард мінскага „Дынама” Артур Гаўрус. Шайба была запісаная на яго рахунак, хоць ўляцела ў брамку ад клюшкі латвійскага абаронцы Оскарса Цыбульскіса. На фінішы другой 20-хвілінкі брамку зборнай Беларусі прабіў Максім Шырокаў. Пераможную шайбу гаспадароў закінуў гулец „Гомеля”. Неўзабаве пасля пачатку трэцяга перыяду 19-гадовы абаронца Мікіта Усціненка рашуча дзейнічаў у зоне абароны латышоў. Вываліўшыся практычна па цэнтры брамкі, ён дакладна кінуў у далёкі ад галкіпера кут. У беларусаў прыз лепшага гульца дастаўся  Артуру Гаўрусу. У ходзе падрыхтоўкі да чэмпіянату свету сёння ў Лідзе беларусы зноў сустрэнуцца з камандай Латвіі, а далей згуляюць на выездзе з Даніяй і Славакіяй. Першы матч на чэмпіянаце свету каманда Дэйва Льюіса правядзе 2 траўня са зборнай Славеніі.

Беларускае Радыё Рацыя