Беларуска выйшла ў 1/4 фіналу US Open



Беларуска Ірына Шымановіч разам з немкай Катарынай Хобгарскі выйшла ў 1/4 фіналу юніёрскага парнага разраду US Open. У матчы другога раўнда яны без асаблівых праблем перайгралі амерыканскую пару Карсан Брансцін/Кэлі Чэн – 6:3, 6:0.

А вось другая беларуская юніёрка Вера Лапко разам з Тэрэзай Міхалікавай з Славакіі саступіла ў другім раўндзе расейскай пары Ганне Калінскі і Анастасіі Патапавай – 6:3, 5:7, 7:10.

Беларускае Радыё Рацыя