Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір прапусціць чэмпіянат свету



Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір прапусціць чэмпіянат свету па лыжнай акрабатыцы.

Алімпійскі чэмпіён Сочы не ўключаны ў выязны склад беларускай каманды на сусветны форум. З-за праблем са спіной Антон Кушнір вырашыў прапусціць завяршэнне сезона. Таксама раней ён не прыняў удзел у этапах Кубка свету ў спартыўным комплексе „Раўбічы” і ў Маскве.

У агульным заліку Кубка свету беларус, набраўшы ў сезоне 308 ачкоў, заняў трэцяе месца.

Чэмпіянат свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы пройдзе ў Іспаніі з 9 па 10 сакавіка.

belta.by