Беларускія баскетбалісткі перайгралі зборную Польшчы



Баскетбалісткі зборнай Беларусі абыгралі каманду Польшчы ў першым хатнім спарынгу. Падапечныя Анатоля Буяльскага адразу захапілі ініцыятыву і на працягу ўсёй сустрэчы валодалі гульнявой перавагай. У выніку перамога з лікам 78:68 (25:20, 20:19, 17:20, 16: 9).

У складзе беларусак у спарынгу прыняла ўдзел распасоўніца Ліндсэй Хардзінг, якая напярэдадні прыбыла ў Менск. Натуралізаваная амерыканка ўзмацніла беларускую дружыну, якой неўзабаве трэба будзе згуляць у кваліфікацыйным алімпійскім турніры ў Нанте. Заключную праверку сіл перад выездам у Францыю зборная Беларусі правядзе 8 чэрвеня ў Менску ў другой кантрольнай сустрэчы з польскімі баскетбалісткамі. Гульня пройдзе ў сталічным Палацы спорту, пачатак у 18.00, уваход вольны.

Павадле БелТА