Беларускія футбалісткі завяршылі юніёрскі чэмпіянат Еўропы



Футбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі (U-17) у заключным матчы групавога этапу фінальнай часткі чэмпіянату Еўропы зведалі трэцюю паразу запар. У трэцім туры папярэдняй групы А беларускі гулялі ў Слуцку са аднагодкамі з Нарвегіі і саступілі з лікам 0:2.

У двух папярэдніх сустрэчах падапечныя Ірыны Булыгінай пацярпелі буйныя паразы – ад сербак (1:5) і англічанак (0:12). У іншым матчы каманда Англіі на менскім стадыёне „Трактар” абыграла сербскую дружыну – 4:1.

У групе В футбалісткі Іспаніі ў Жодзіне абыгралі італьянак – 3:1. У Барысаве спартоўкі Германіі разграмілі каманду Чэхіі з лікам 4:0.

Такім чынам у паўфіналах 13 траўня на жодзінскім стадыёне „Тарпеда” зборная Англіі сустрэнецца з Германіяй, а іспанкі згуляюць з нарвежскай камандай.