Беларускія каманды згулялі ўнічыю у матчах кваліфікацыі Лігі Еўропы



Беларускія футбольныя клубы сёння правялі першыя паядынкі трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропе. У Жодзіне футбалісты „Тарпеда-БелАЗа” прымалі адзін з самых вядомых аўстрыйскіх клубаў – венскі „Рапід” і завяршылі сустрэчу ўнічыю 0:0.

Менскае „Дынама” ў Нові-Садзе таксама згуляла ўнічыю з сербскай „Вайводзінай”. Мяч у браму гаспадароў стадыёна адправіў Яўген Буднік.

Гульні ў адказ за выхад у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы адбудуцца 4 жніўня.