Беларускія тэнісісткі згуляюць з камандай Расеі



У Лондане адбылося лёсаванне матчаў плэй-оф за выхад у Сусветную групу розыгрышу Кубка Федэрацый. Тэнісісткі зборнай Беларусі сустрэнуцца з камандай Расеі. Матч пройдзе 16-17 красавіка на пляцоўцы расеек.

У мінулыя гады беларускія і расійскія тэнісісткі сустракаліся паміж сабой 3 разы. У актыве беларусак дзве перамогі.

Астатнія пары плэй-оф за выхад у Сусветную групу:

Іспанія – Італія,

Румынія – Германія,

Аўстралія – ​​ЗША.

Пераможцы атрымаюць права згуляць у наступным сезоне сярод мацнейшых каманд, а тыя, хто прайграў застануцца ў другім па рангу дывізіёне.