Беларусы мінімальна прайгралі іспанцам



У рамках адборавага цыклу чэмпіянату Еўропы – 2016 у групе С зборная Іспаніі перамагла каманду Беларусі. Сустрэча праходзіла ў Барысаве на стадыёне «Барысаў-Арэна» і завяршылася з лікам 0:1. Адзіны гол забіў Давід Сільва. Адзначым, што ў беларусаў былі свае шанцы і магчымасць згуляць унічыю. Каманда Аляксандра Хацкевіча ў цэлым правяла добры матч на вялікіх хуткасцях.

У беларускай групе зборная Славакіі перамагла каманду Македоніі. Матч адбыўся ў Жыліне і завяршыўся з лікам 2:1. Славакі працягваюць лідыраваць, набраўшы 18 ачкоў, Іспанія мае 15 і займае другое месца, яшчэ на тры ачкі адстае Украіна.

Беларусы на чацвёртым месцы з чатырма набранымі ачкамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота football.by