Беларускія тэнісісты няўдала выступілі ў Польшчы



Беларускія спартоўцы завяршылі выступленні на адкрытым чэмпіянаце Польшчы па настольным тэнісе. У Варшаве Павел Платонаў заняў першае месца ў сваёй адборавай групе, але не здолеў прабіцца ў асноўны раўнд адзіночнага разраду, саступіўшы Рыкарда Вальтэру – 1:4.

Таксама не трапілі ў асноўны раўнд адзіночнага разраду Аляксандр Ханін і Андрэй Мілаванаў. Такая ж доля ў жаночым турніры спасцігла беларусак Аліну Арлоўскую, Аляксандру Прывалаву і Аліну Нікітчанку. Акрамя таго, усе прадстаўнікі Беларусі ў парных спаборніцтвах выбылі на ранніх стадыях кваліфікацыйнага этапу.

Турнір у польскай сталіцы стаў перадапошнім з серыі Сусветнага тура. Па выніках усіх згуляных тураў гэтага года лепшыя гульцы будуць удзельнічаць у Гранд-фінале. Уладзімір Самсонаў, які зараз займае 5-е месца ў Сусветным туры, ужо забяспечыў сабе месца сярод 16 удзельнікаў Гранд-фіналу.