Беларусы перамаглі ў Гайнаўскім паўмарафоне



Бягун з Гародні Генадзь Верхаводкін з часам 1 гадзіна 10 хвілін 45 секунд заняў першае месца ў Гайнаўскім паўмарафоне.

DSC_3232

“Бег – гэта самы даступны від спорта, і ад яго атрымліваюць шмат карысці, ” – пераконвае  Генадзь Верхаводкін:

– Мне проста падабаецца бег – гэта самы просты і даступны від спорта. Для яго патрэбныя толькі красоўкі, трусы і майка. І ўсё. Бегаць можна ў любы час, у любое надвор’е, у любым месцы.

На другім месцы апынуўся таксама беларус – Дзмітры Грыгор’еў. Самай хуткай жанчынай на дыстанцыі з Белавежы ў Гайнаўку стала Алена Шумік з Берасця. Яе час 1 гадзіна 29 хвілін 26 секунд.

Гайнаўскі паўмарафон прайшоў 16-ы раз. Сёлета ў ім прыняло ўдзел 320 спартоўцаў з усёй Польшчы, Беларусі, Літвы ды Украіны.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара