Берасцейскае „Дынама” не знікне ў наступным сезоне



Старшыня берасцейскага „Дынама” Андрэй Сцепаненка распавёў аб фінансавым стане клуба: „Не магу нічога пракаментаваць, бо сам не ведаю, што будзе. Робім усё магчымае, каб разлічыцца па даўгах і скончыць год з станоўчым балансам. Шанцы на гэта даволі вялікія. З клубам судзяцца дзейсныя гульцы. Яны падалі свае скаргі ў Дысцыплінарны камітэт у АБФФ. Туды ж, да слова, звярнуліся і футбалісты „Гомеля”. Спрабаваў пагаварыць з нашымі хлопцамі, але яны не хочуць мець зносіны”.

Даўгі перад гульцамі ад двух мільёнаў рублёў да вельмі вялікіх сум. Андрэй Сцепаненка не змог прыгадаць, калі выплачвалі поўныя зарплаты гульцам, піша sb.by.

„Плацім часткамі. Прэміяльныя налічваюцца раз у квартал. Але каманда ў наступным годзе будзе існаваць. Улады горада і вобласці вельмі ў гэтым зацікаўлены, яны ўнікаюць у жыццё каманды. І зроблена вялікая праца. Нам дапамаглі разлічыцца па даўгах за камунальныя паслугі. Разлічыліся з банкаўскімі крэдытамі, каб каманда магла выязджаць на гасцявыя матчы”, – распавёў Сцепаненка.