БГК імя Мяшкова абыграў «Чэхаўскіх мядзведзяў»



У заключным матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў БГК імя Мяшкова абыграў «Чэхаўскіх мядзведзяў» – 32:26. Беларускі клуб з першага месца выйшаў у плэй-оф.

Галоўны трэнер БГК Сяргей Бябешка адзначыў, што яго падапечныя сур’ёзна паставіліся да гульні, нягледзячы на ​​тое, што яна не мела турнірнага значэння.

«Сёння першы матч, калі сапраўды была амаль поўная зала. Вельмі прыемна, што ад гульні да гульні ўсё больш людзей, якія разумеюць гандбол, прыходзяць і падтрымліваюць каманду. Сённяшні матч не меў ніякай турнірнай падаплёкі. Адзінае, што было – прынцыповасць. Далей SEHA-ліга. Думаю, трэба як мага хутчэй забываць гэты матч і рыхтавацца да наступнай гульні», – цытуе Бябешку афіцыйны сайт берасцейцаў.