БГК імя Мяшкова адолеў „Порту” ў Лізе чэмпіёнаў



Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова ў хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў разграміў партугальскі „Порту„. Берасцейцы хацелі ўзяць у супернікаў рэванш за крыўдную паразу ў папярэднім матчы ў адзін мяч. На перапынак каманды адправіліся з лікам 17:12 на карысць БГК. У другім тайме „мяшкоўцы” працягнулі ціснуць на партугальцаў. У выніку – 34:27, упэўненая перамога берасцейцаў. 

БГК

Галоўны трэнер БГК на пасляматчавай прэс-канферэнцыі адзначыў, што застаўся задаволены дзеяннямі сваіх гульцоў на пляцоўцы. „Наперадзе яшчэ шмат матчаў. Мы выканалі задачу мінімум – пакінулі шанцы на выхад з групы. Вядома, засмуцілі траўмы Рутэнка і Цюменцава. Наколькі яны сур’ёзныя – даведаемся пазней„, – сказаў ён.

Пасля шасці тураў на выхад у плэй-оф з групы С прэтэндуюць тры каманды, якія набралі па восем ачкоў. Акрамя БГК гэта іспанскі „Лаграньё” і партугальскі „Порту”.

Наступны матч у Лізе чэмпіёнаў берасцейцы правядуць 14 лістапада на выездзе супраць „Вайводзіны”. Да гэтага „мяшкоўцам” трэба будзе згуляць у SEHA-лізе дома з македонскім „Вардарам” 28 кастрычніка і 1 лістапада з харвацкім „Нексе”.

4

3

Паводле БелТА.