БГК імя Мяшкова перамог «Татран»



БГК у Берасці без асаблівых праблем разабраўся з „Татранам” у Лізе чэмпіёнаў – 32:26 (17:12).

Кіраўнік БГК Аляксандр Мяшкоў пасля матчу адзначыў, што наступная гульня супраць лідара групы „Лаграньё” будзе вельмі важнай.

Нам прынцыпова наступны матч выйграць, каб не залежаць ні ад каго і ні ад чаго і выйсці з першага месца ў наступны этап„, – сказаў Мяшкоў.

У наступную стадыю выходзяць дзве лепшых каманды з групы.