БГК імя Мяшкова саступіў „Веспраму”



БГК імя Мяшкова прайграў венгерскаму „Веспраму” ў матчы SEHA-лігі на дамашняй арэне – 25:37. Гэта быў апошні матч для гандбольнага клуба ў гэтым календарным годзе.

Наступную гульню берасцейцы правядуць дома 3 лютагаў рамках SEHA-лігі, калі прымуць македонскую „Струміцу„.

Раней БГК імя Мяшкова перайгралі ў матчы Лігі чэмпіёнаў „Чэхаўскіх мядзведзяў” і выйшлі з групы з першага месца.