БГК імя Мяшкова восьмы раз стаў чэмпіёнам Беларусі



Менскі СКА пацярпеў трэцюю паразу ў фінальнай серыі з БГК імя Мяшкова26:27.  Лік у серыі стаў 3:0 на карысць берасцейцаў.

БГК заваяваў тытул чэмпіёнаў Беларусі 8-ы раз.

Галоўны трэнер берасцейцаў Сяргей Бябешка пракаментаваў чэмпіёнства сваёй каманды.

«Эмоцыі захлістваюць. Мы – чэмпіёны! Матч атрымаўся дзіўна цяжкім. Гэта быў шосты матч супраць менскай каманды ў гэтым сезоне. Мы выйгралі ва ўсіх. Вельмі цяжка псіхалагічна. Ды і фізічна. Я чакаў, што матч будзе цяжкім і напружаным. Другі тайм пачалі з Шыловічам у розыгрышы. Гулялі з ліста, паколькі часу трэніраваць усё гэта не было. Сёння ўсе праявілі характар. У канцоўцы Цюменцаў, Ацьман, Крыштопанс згулялі сваю пазітыўную ролю. Адзначу і баявы дух каманды, якая павяла ў ліку і не згубіла перамогу. Сёння завершаны самы ўдалы сезон у гісторыі клуба. Думаю, трэба проста радавацца і ні пра што не думаць. Сезон завершаны!»- Сказаў Бябешка.

Беларускае Радыё Рацыя, фота Хлябца Максіма