БГК імя Мяшкова згуляў унічыю са «Ск’ернам» у Лізе чэмпіёнаў



Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова ў першым матчы накаўт-раўнда Лігі чэмпіёнаў згуляў унічыю з дацкім «Ск’ернам».

Першая палова сустрэчы скончылася з лікам 17:14 на карысць датчан. У другім тайме чэмпіёны Беларусі да 40-й хвіліны зраўнялі лік. Віцэ-чэмпіёны Даніі больш не змаглі адарвацца ад БГК, у выніку – 31:31.

Паядынак у адказ пройдзе ў Брэсце 5 сакавіка. У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў выйдзе каманда, якая выйграла па суме двух матчаў.