Брэсан пераходзіць у кіпрскі АПОЭЛ



27-гадовы паўабаронца зборнай Беларусі Рэнан Брэсан дасягнуў прынцыповага пагаднення аб заключэнні кантракту з АПОЭЛем.

У бліжэйшы час хаўбек адправіцца ў Польшчу, дзе АПОЭЛ рыхтуецца да новага сезону і старту ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, у якім кіпрскі клуб пазмагаецца з пераможцам пары ТНС (Уэльс) – Трэ Пеннэ (Сан-Марына).

Як паведамляе афіцыйны сайт Апаэлем, у Польшчы Брэсан пройдзе медабследаванне і аб яго пераходзе будзе абвешчана афіцыйна.

Мінулы сезон Брэсан правёў у „Рыу Аве”. Згуляў у 25 матчах чэмпіянату Партугаліі, забіў 6 мячоў.